Прэзідэнт Украіны гатовы датэрмінова скасаваць перамір’е з баевікамі


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не выключае датэрміновай адмены перамір’я.

Галава Украіны аддаў загад кіраўнікам сілавых структураў адкрываць агонь у адказ на атакі рушэнцаў у зоне правядзення сілавой аперацыі. Прычынаю такога рашэння стала знішчэнне тэрарыстамі ўкраінскага верталёта. У выніку катастрофы загінулі 9 асобаў. Сепаратысты ўсцяж не прынялі ўмоваў спынення агню, парушыўшы яго ўжо 35 разоў.

Парашэнка спадзяецца на правядзенне чатырохбаковай тэлефоннай канферэнцыі пры ўдзеле канцлера Германіі Ангелы Мэркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда і Уладзіміра Пуціна, якая мае адбыцца 25 чэрвеня, перадае «Корреспондент.Net».

Прэзідэнт Украіны разлічвае, што пасля гэтай размовы «Расея раззброіць і адклікае наймітаў з тэрыторыі Украіны».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў