«Пуцін х**ло!»


Зявіў выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны. «Пасля гэтага нам няма пра што размаўляць», – пракаментаваў словы ўкраінскага калегі кіраўнік расейскага дыпведамства.

«Што тычыцца персанажа па прозвішчы Дзешчыца, то я ўчора ўсё сказаў, як мы ацэньваем яго паводзіны. Мне з ім больш няма пра што размаўляць», – падкрэсліў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Менску.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей дадаў: «Вядома ж, такога роду абразлівыя заявы на адрас кіраўніка іншай дзяржавы абсалютна непрымальныя».

«Мы ў Беларусі, у прынцыпе, прывыклі да таго, што ў дачыненні да Беларусі часцяком чапляюць цэтлікі: Беларусь – гэта «апошняя дыктатура ў Еўропе». Кіраўнік нашай дзяржавы не раз падвяргаўся абразлівым заявах і з боку, журналістаў, можа не тых, хто тут прысутнічае, але іншых журналістаў. Ды і з боку безадказных палітычных дзеячаў», – адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.

{movie}Міністр замежных спраў Украіны: «Пуцін х**ло!»|right|16996{/movie}

Kаля пасольства Расеі ў Кіеве перавярнулі аўтамабілі (асцярожна, лаянка)

Украінскія палітолагі лічаць, што пасля скандальнага выказвання Андрэя Дэшчыцы дыпламат будзе вымушаны пакінуць сваю пасаду. Вонкавапалітычнае ведамства, імаверна, узначаліць дзейсны амбасадар Украіны ў Нямеччыны Павел Клімкін, паведамляе eurointegration.com.ua

ЮВ, belsat.eu, БелаПАН

Стужка навінаў