Украінскіх сілавікоў правераць на прафесійную прыдатнасць і патрыятызм


На паўднёвы ўсход Украіны для ўдзелу ў антытэрарыстычнай аперацыі направяць 100% баявых падраздзяленняў краіны. Пра гэта напісаў міністр унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў на сваёй старонцы ў «Facebook’у».

Паводле Авакава, гэта не толькі неабходнасць, а яшчэ і праверка на прафесійную прыдатнасць і сапраўдны дух ды патрыятызм.

Пагрозы ды выклікі – адзін з фактараў стварэння новай міліцыі, якой грамадства стане давяраць, сказаў Авакаў. «Усе, хто думаў «праскочыць» і адседзецца – рапарты на стол – звальняйцеся. Усім, хто з гонарам пройдзе выпрабаванне, выконваючы свой абавязак, – павага і перспектыва».

Аднак, паводле кіраўніка МУС, не ўсе міліцыянты гатовыя ехаць ваяваць: «86 чалавек выехалі на месца службы… 21 чалавек адмовіўся. Напісалі рапарты на звальненне: «Мы сюды ішлі грошы зарабляць, а ня жыццём рызыкаваць. Былі звольненыя неадкладна. Яны прыйшлі не Украіну абараняць. Яны прыйшлі зарабляць 4.500 грыўняў за месяц. Такія сабе патрыёты за грошы ».

У сваім «Twiiter’ы» Авакаў папрасіў яшчэ тыдзень на сканчэнне АТА, тым часам як новы прэзідэнт Украіны Парашэнка хоча спыніць баі на ўсходзе Украіны на гэтым тыдні

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў