Міхалкоў расшчодрыўся на $ 130 тыс. для адэсітаў


Раней расейскі рэжысёр назваў Адэсу «бандэраўскім» горадам і заклікаў мясцовых жыхароў даказаць, што яны сапраўдныя расейцы.

Спярша расейскі рэжысёр назваў Адэсу бандэраўскім горадам, а цяпер хваліцца, што даслаў пацярпелым падчас трагічных травеньскіх падзеяў $ 130 тыс., пра што паведамляецца на старонцы «Вести.Ru».

Сёлета Нікіта Міхалкоў адсудзіў каля 120 тыс. у «РИА Новости», «Группа Эксперт», «Forbes Media LLC». У гэтых медыях была апублікавана інфармацыя пра алмазную кампанію, якою нібыта валодаў Міхалкоў. Сам рэжысёр сцвярджае, што ён – уладальнік толькі 10 % акцыяў гэтай кампаніі.

$ 130 тыс. на дапамогу пацярпелым Міхалкоў перадаў мэру Адэсы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў