Кіраўнік Чачэніі паведаміў пра ўдзел ягоных няпоўнагадовых сыноў у вайне ва Украіне


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у сваім Telegram-канале выклаў відэа з ягонымі няпоўнагадовымі сынамі, якія нібыта ваююць ва Украіне. Хлопцам – 14, 15 і 16 гадоў. Паводле міжнародных законаў, удзел у вайне дзяцей, малодшых за 15 год, – ваеннае злачынства.

На відэа, якое кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў апублікаваў у сваім Telegram-канале, бачныя ягоныя сыны – яны з акопа вядуць агонь з розных відаў узбраення. Кадыраў сцвярджае, што кадры знятыя недзе ва Украіне «на лініі сутыкнення з нацыяналістамі». Дзеці нібыта «усутыч прабраліся да пазіцыяў супраціўніка і забяспечылі агнявое прыкрыццё байцам, што наступаюць». Кіруе падлеткамі камандзір чачэнскага палка «Ахмат».

Пра падрыхтоўку сваіх сыноў да ўдзелу ў вайне ва Украіне Кадыраў абвясціў напачатку кастрычніка. Тады ён заявіў, што для дзяцей «надышоў час паказаць сябе ў рэальным баі, і гэтыя іхныя памкненні я вітаю».

У Канвенцыі аб правах дзіцяці, якую ратыфікавала ў тым ліку Расея, адзначаецца, што дзяржавы «прымаюць усе магчымыя захады дзеля таго, каб асобы, якім менш за 15 год, не прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях».

Міжнародны крымінальны суд прызнае ваенным злачынствам удзел у баявых дзеяннях дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў.

Hавiны
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў атрымаў званне генерал-палкоўніка
2022.10.05 18:48

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў