Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў атрымаў званне генерал-палкоўніка


Рамзан Кадыраў у сваім Telegram-канале напісаў, што Уладзімір Пуцін прысвоіў яму званне генерал-палкоўніка. Паводле словаў кіраўніка Чачэніі, Пуцін асабіста патэлефанаваў яму і распавёў пра прызначэнне.

Рамзан Кадыраў. 
Фота: radiokp.ru

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў паведаміў, што, паводле ўказу № 709, яму прысвоілі званне генерал-палкоўніка. Пра гэта чыноўнік даведаўся ад Уладзіміра Пуціна, які яму асабіста патэлефанаваў.

Адпаведны ўказ на афіцыйным сайце Крамля пакуль не апублікавалі.

Кадыраў узначальвае Чачэнію з 2007 году. З 2016 году ён пачаў казаць пра магчымую адстаўку. 3 верасня сёлета чыноўнік заяўляў, што можа пакінуць сваю пасаду, бо «заседзеўся». Але пазней сказаў, што перадумаў і жадае займаць кіроўную пасаду далей.

Hавiны
Прыгожын пацвердзіў сваю датычнасць да стварэння ПВК «Вагнера»
2022.09.26 16:21

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў