Праваабаронцу Насту Лойку асудзілі да 7 гадоў зняволення 


20 чэрвеня ў Менскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд праваабаронцы Насце Лойцы – 7 гадоў пазбаўлення волі.

Наста Лойка. Менск, Беларусь. 2 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Насту абвінавацілі ў распальванні варожасці да працаўнікоў міліцыі (ч.3 арт.130 КК РБ). Нагодаю стаў нібыта ўдзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год, дзе сілавікам даецца крытычная ацэнка. З

Суд над Настай распачаўся 13 чэрвеня. Працэс вяла суддзя Алена Шылько. Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі летась у кастрычніку. Наста магла з’ехаць ад пераследу, але да апошняга заставалася ў Беларусі. Яе затрымалі спачатку паводле адміністрацыйнага артыкулу, а пазней абвінавацілі ў распальванні варожасці.

Каментар
Праваабаронцы: Пераслед Насты Лойкі – асабістая помста сілавікоў
2023.06.13 18:31

Сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» кажа, што Наста свядома прыняла рашэнне застацца ў Беларусі, бо яна любіць сваю краіну і людзей. Шмат гадоў яна рабіла магчымае і немагчымае, каб жыццё ў Беларусі было больш бяспечным і годным для максімальнай колькасці людзей, а не толькі для ўладных групаў або прывілеяваных асобаў. Яна адкрыта казала пра свае каштоўнасці, пра вяршэнства права, салідарнасць. Яна ніколі не рабіла чагосьці супраць Беларусі.

У зняволенні Насту катавалі. Расейская журналістка Кацярына Яньшына, якая адбыла 15 содняў на Акрэсціна, распавяла, што праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў