Канцэрт беларускай спявачкі Маргарыты Ляўчук на Дзень волі ў Варшаве ўсё-ткі адбудзецца, хаця раней прайшла інфармацыя пра яго адмену па меркаваннях бяспекі. Аб «адмене адмены» спявачка паведаміла ў сваім Instagram.
Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла 20 сакавіка, што канцэрт у Дзень волі 25 сакавіка адбудзецца, уваход будзе платны.
«У мяне радасная навіна, канцэрту ў Варшаве быць, ён будзе на Дзень Волі. І хутка ўжо будуць прадаваць квіткі, і будзе афіша», – паведаміла спявачка ў відэагісторыі.
18 сакавіка Маргарыта паведамляла, што польскія спецслужбы адмянялі канцэрт з-за пагрозы тэрарыстычнага акту і продаж білетаў быў спынены. Але спявачка сцвярджае, што цяпер непакоіцца няма чаго і абяцала распавесці падрабязнасці ў наступных відэа. «Купляйце квіткі, прыходзьце, усё будзе добра!», – заклікала спявачка.
Антон Тачняк belsat.eu