Канец для індывідуальнага прадпрымальніцтва ў Беларусі


Гэтак эксперты ацэньваюць указ № 222, які сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка. З 1 ліпеня прадпрымальнікі мусяць мець сертыфікаты адпаведнасці на ўсе тавары, якія рэалізоўваюць, у тым ліку і на тыя, якія яны прывезлі з краінаў Мытнага саюзу.

{movie}Новыя правілы для ІП |right|16487{/movie}

На тое, каб распрадаць рэшту тавараў без дакументаў, прадпрымальнікі будуць мець амаль год. Згодна з пастановаю, пераходны перыяд працягнецца да 1 сакавіка 2015 года. А вось на новыя тавары сертыфікаты спатрэбяцца ўжо з 1 ліпеня.

Летась, у тым ліку праз пратэсты, прыватныя бізнесоўцы дамагліся адтэрмінавання для сертыфікацыі тавараў. Паводле Анатоля Шумчанкі, лідара арганізацыі прадпрымальнікаў, праз новы закон працу могуць згубіць прыблізна 80 000 асобаў. Новы закон Шумчанка называе невыканальным. Асноўная праблема ў тым, што на расейскіх гуртавых рынках, дзе купляюць тавар беларускія прыватныя бізнесоўцы, сертыфікатаў папросту не выдаюць.

Аркадзь Несцярэнка, “Аб’ектыў”
https://youtu.be/G7SUCYylzoM

Глядзі таксама
Каментары