Рада пры Пуціне: толькі 15 % жыхароў Крыму галасавалі за далучэнне да Расеі


Заява пра тое, што Крым за ўступленне ў Расею фактычна не галасаваў, з’явілася на інтэрнэт-старонцы Рады пры прэзідэнце РФ ў справе развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека.

Нязручную навіну з сайту хутка прыбралі, але праваабаронца Святлана Ганнушкіна заявіла ў інтэрв’ю «Каналу 24», што Расея аскандалілася крымскаю кампаніяй. Пра гэта вядзецца ў сюжэце «ТСН. Тиждень». Спадарыня Ганнушкіна была адною з адмыслоўцаў, якія даследавалі крымскія настроі.

Паводле звестак чальцоў прэзідэнцкае рады, на сакавіцкі рэферэндум пра статус Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі максімум 30 % грамадзянаў. І толькі палова з іх прагаласавала за далучэнне да Расеі. Паводле звестак, распаўсюджаных Крамлём, за ўваходжанне ў склад Расеі выказаліся амаль 97 % жыхароў Крыму.

АК, belsat.eu, паводле pravda.com.ua, tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары