Актывіста Юрыя Рубцова прывезлі ў суд без кашулі


Актывіста Юрыя Рубцова прывезлі на суд у міліцэйскай машыне без майкі, ён у адных штанах, перадае з месца падзеяў карэспандэнт «Белсату». У момант арышту на ім была кашуля з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь» ды «Арыштуйце мяне. Падстава? Я супраць Лукашэнкі».

Падобна, што менавіта кашуля і сталася прычынаю для затрымання 26 красавіка. Актывіст і раней надзяваў на масавыя акцыі адзенне з падобнымі надпісамі.

«Я падрыхтаваўся да затрымання. Падчас судовага працэсу буду патрабаваць ад міжнароднай супольнасці адмяніць чэмпіянат свету па хакеі ў Менску», – сказаў Рубцоў

Сямёх актывістаў «прэвентыўна» асудзілі яшчэ да правядзення «Чарнобыльскага шляху». Сёння ў судзе разгледзяць адміністратыўныя справы супраць яшчэ сямёх асобаў. Іхныя затрыманні звязваюць таксама з візітам у Менск Уладзіміра Пуціна, што адбудзецца 29 красавіка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў