Сухі алкаголь – проста дадай вады


У ЗША прыдумалі парашковую гарэлку, якая з’явіцца ў інтэрнэт-крамах ужо ўвосень.

Штучны алкаголь прыдумаў амерыканец Марк Філіпс. Ягонае вынаходніцтва атрымала назву «Palcohol» і запатэнтаванае ў розных версіях: напрыклад, рому, кактэйляў, як «Маргарыта», махіта або «Касмаполітан». Алкагольны парашок можна спажываць у капсуле, а таксама дадаваць і ў розныя кулінарныя стравы, надаючы ім «новы нечаканы смак».

Алкаголь будзе прадавацца ў выглядзе 100-грамовых пакункаў з парашком.

Марк Філіпс шмат падарожнічае і прыдумаў сваё ноу-хау падчас працяглых шпацыраў. Нежаданне вазіць з сабою вялікія бутэлькі з алкаголем падштурхнула яго да стварэння «штучнай гарэлкі».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў