Украінскія медыі: Афіцэр выведкі і жаўнер узятыя ў палон каля Славянску


Украінскі афіцэр і яго кіроўца – жаўнер тэрміновай службы, узятыя ў палон сепаратыстамі ў раёне Славянску.

Пра гэта паведамляе агенцыя «Уніян» са спасылкай на ostro.org.

Групоўка сепаратыстаў на пяці машынах прыехала ў адну з вайсковых частак у Амвросіеўскім раёне Данецкай вобласці. Разам з сабою яны прывезлі моцна збітага афіцэра. Тэрарысты выклікалі камбата і запатрабавалі перадыслакаваць частку і прысягнуць «народу Данбасу». Інакш яны пагражалі забіць закладнікаў.

Пасля таго, як вайскоўцы адмовіліся гэта зрабіць, тэрарысты з’ехалі. Лёс закладнікаў застаецца невядомым, падаюць крыніцы.

1397622910-7179-separatistyi-donbass-donetskaya-oblast

Мапа актыўнасці сепаратыстаў на усходзе Украіны. Фота tsn.ua

Сепаратысты і расейскія дыверсанты працягваюць утрымліваць некалькі гарадоў Данецкай вобласці – у іх руках знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі ў васьмі гарадах.

У Горлаўцы ўзброеныя людзі кантралююць аддзел міліцыі.

Над гарсаветам Жданіўкі ўсё яшчэ вісіць сцяг «Данецкай рэспублікі». Сепаратысты заяўляюць, што мясцовыя ўлады на іх баку.

Пад кантролем захопнікаў застаюцца гарсавет ў Макееўцы, мэрыя Марыупалю, гарсавет ў Краматорску, выканкам у Харцызску.

У Янакіеве ў руках тэрарыстаў гарадскі савет і міліцыя.

У Славянску, акрамя аддзяленняў міліцыі і СБУ, прарасейскія актывісты ўсталявалі 7 блокпастоў. Раней паведамлялася, што ў Данецкай вобласці ў экстрэмістаў рэзка ўпаў «баявы дух», а іх кіраўнікі гатовыя да перамоваў.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.ua, tsn.ua

Стужка навінаў