Выгнанне нелаяльных? Двум святарам не дазволілі больш працаваць у Беларусі


Адразу двум каталіцкім ксяндзам-замежнікам, якія служылі ў беларускіх касцёлах, не прадоўжылі візаў. Адзін з іх працаваў у Магілёве, другі – у Івянцы. Прычыны такое пастановы ўлады не патлумачылі. Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

{movie}Выгнанне нелаяльных?|right|15923{/movie}

Пакуль афіцыйнай прычыны адмовы не называецца. Гэта не першыя захады супраць адносна незалежнай структуры – Каталіцкага касцёлу. За часы кіравання Лукашэнкі неаднаразова не выдавалі ці не працягвалі візаў для працы ксяндзоў у Беларусі. Найбольш гучны выпадак адбыўся ў 2006 годзе, калі ўлады загадалі пакінуць краіну 7 ксяндзам і 5 манашкам з Польшчы. А летась паводле абвінавачання ў спрыянні выведчай дзейнасці арыштавалі ды некалькі месяцаў трымалі ў вязніцы ксяндза Уладзіслава Лазара. Святара вызвалілі толькі дзякуючы моцнаму ціску грамадскіх і рэлігійных арганізацыяў. Але крымінальнай справы пакуль не закрылі.

Юрый Салодкі, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў