У Менску на адзін дзень увялі сухі закон


У Сусветны дзень здароўя алкаголь будуць прадаваць толькі ў барах і рэстаранах.

Адпаведную пастанову прыняў Менскі гарвыканкамам, паводле якой, да поўначы 7 красавіка ў крамах будзе забаронена прадаваць алкаголь.

У месцы традыцыйнага спажывання спіртных напояў – вакзалы, скверы, паркі і тэрыторыі ля крамаў – накіруюць дадатковыя сілы МУСу.

Сталічныя чыноўнікі пастанавілі такім «неардынарным» спосабам пазмагацца з алкагалізмам і арганізаваць прафілактыку п’янства.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў