У Берасці зачынілі «Польскую школу», яе дырэктарка палітзняволеная


19 красавіка эканамічны суд Берасцейшчыны разгледзеў позву пракурора гораду ў дачыненні да «Польскай школы» і некаторых грамадзянаў аб ліквідацыі юрыдычнай асобы, паведамляе прэсавая служба Вярхоўнага суда.

Падчас разгляду позвы пракурора Берасця, эканамічны суд Берасцейшчыны пастанавіў ліквідаваць ТАА «Польская школа». Фармальна пракурор Берасця выступіў «у мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў адміністрацыі Ленінскага раёна гораду Берасця».

10 сакавіка, пракуратура распачала крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК па факце здзяйснення групай асобаў наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці паводле прыкметы нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў для рэабілітацыі нацызму.

Аб’ектыў
За «Казюкі» – 15 содняў. Польшча патрабуе спынення пераследу палякаў у Беларусі
2021.03.26 20:39

«28 лютага адбылося несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пад выглядам аказання інфармацыйных і культурна-адукацыйных паслуг з удзелам не менш за 20 непаўналетніх навучэнцаў і маладых берасцейцаў праслаўляліся ваенныя злачынцы, уключаючы Рамуальда Райса, вядомага на мянушку Буры. Акрамя таго, пракуратура ўстанавіла, што на базе ўстановы былі арганізаваныя курсы вывучэння польскай мовы для прэтэндэнтаў карты паляка, а таксама гарцэрскія дружыны, асноўная дзейнасць якіх будавалася на абясцэньванні гістарычнай памяці беларускага народу», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

У межах крымінальнай справы затрымалі дырэктарку Польскай школы Ганну Панішаву.

Пазней правяранні пачаліся ў іншых польскіх школах. Сілавікі арыштавалі кіраўніцтва Саюза палякаў Беларусі6 якія да гэтага часу за кратамі.

Hавiны
«Курс на канчатковае знішчэнне польскай меншасці ў Беларусі». Першы кіраўнік СПБ выказаўся пра рэпрэсіі супраць палякаў
2021.03.26 14:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў