Карпянкоў распавёў, як са школьнікаў у Беларусі стварылі моцныя «вайсковыя калектывы»


Вайскова-патрыятычныя клубы ў Беларусі – годная замена для ўнутраных войскаў. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў – камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, перадае БелТА.

Мікалай Карпянкоў. Скрыншот з відэа АТН

«Літаральна за гэтыя паўтара года, што ў нас існуюць вайскова-патрыятычныя клубы, склаліся вельмі моцныя, магутныя, няхай і юнацкія, але вайсковыя калектывы. І мы іх успрымаем як паўнавартасных абаронцаў нашай айчыны. Самае галоўнае, што і дзеці адчуваюць сваю датычнасць, успрымаюць сябе як паўнавартасных байцоў, абаронцаў радзімы, ад якіх ужо нешта залежыць», – сказаў намеснік міністра.

Паводле яго, унутраныя войскі МУС такім чынам «рыхтуюць сабе годную змену».

На дзень 9 сакавіка пры вайсковых частках МУС працавалі 18 вайскова-патрыятычных клубаў для дзяцей і яшчэ 11 былі пры вайсковых частках Міністэрства абароны.

Абноўлена
Кувалда ПВК Вагнэра ў школьным музеі. Сілавікі і службовыя асобы Рэчыцы не бачаць праблемы
2023.03.16 21:12

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў