Вольга Паповіч: Гэта добра, што ва Украіне палітыкі баяцца народу


Ва ўкраінскай уладзе па-ранейшаму застаецца старая эліта і палітыкі часоў кіравання Януковіча. Ці гэта азначае, што па-сутнасці ва Украіне нічога не змянілася?

{movie}Вольга Паповіч у “Гарачым каментары”|right|15701{/movie}

У сувязі з працэдураю выхаду Украіны з СНД, Беларусь пазачаргова прыняла старшынёўства ў Садружнасці. Пры гэтым Лукашэнка дэклараваў поўную падпарадкаванасць Крамлю. Калі з-пад такой падпарадкаванасці спрабавала вырвацца Украіна – вынікам сталася акупацыя Крыму, пагроза вайны і эканамічны ціск. У «Гарачым каментары» – гутарка з украінскім палітычным аналітыкам Вольгаю Паповіч.

Аляксандр Лукашэнка абвяшчае пра гатовасць наладжваць дыялог паміж Масквою і Кіевам. Адначасова з гэтым прызнаецца, што не робіць і кроку без узгаднення з Расеяй. Госця «Белсату» сумняецца, што кіраўнік Беларусі зможа адыграць пазітыўную ролю ў зменах ва Украіне, у тым ліку і ў адносінах на лініі Кіеў–Масква.

«Дзякуючы таму, што ўкраінскі народ нарадзіўся – у якасці грамадства, у нас ёсць шанец ісці па шляху дэмакратыі. Тое, што цяпер палітыкі баяцца народу – гэта добра. Вядома ж, гэта не прыклад дэмакратыі, бо так не мае быць, яны мусяць служыць народу і разумець сваю адказнасць перад ім. Але ў цяперашняй сітуацыі, ва Украіне пры ўладзе старыя эліты. Маладыя палітыкі, што вышлі з грамадскіх арганізацыяў, маюць шанцы, калі будуць пазачарговыя парламенцкія выбары. Тады мы зможам сказаць, наколькі дэмакратыя перамагла ва Украіне», – гаворыць адмыслоўца.

Ці ёсць цяпер адзінства ва ўкраінскім грамадстве? Што чакае Украіну і якім чынам грамадзяне будуць уплываць на змены? Глядзіце «Гарачы каментар».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў