У Бабруйску пратэставалі супраць вайны ва Украіне (фотафакт)


«Мяне як маці, як бабулю вельмі турбуе, што мы – на парозе вайны», – патлумачыла «Белсату» ўдзельніца пікету.

Сёння на вуліцы Бабруйску выйшлі два чалавекі з расцяжкаю «Мы супраць вайны».

Напярэдадні адна з удзельніц пікету, бабруйка Галіна Смірнова, падала заяўку ў выканкам, які ў правядзенні пікету адмовіў. Тым не менш жанчына выйшла на вуліцы Бабруйску.

«Мы хочам звярнуць увагу людзей, уладаў на тое, што мы – на парозе вайны, а людзі гэтак мала пра гэта ведаюць, а калі ведаюць, то часта гэта скажоная інфармацыя, – кажа Галіна. – Мяне як маці, як бабулю гэта вельмі непакоіць. Калі мы цяпер не адрэагуем, нам гэтага не прабачаць дзеці ды ўнукі».

Пікет прайшоў спакойна. Галіне і ейнаму сябру ніхто не перашкаджаў прайсці з расцяжкаю па адной з буйных вуліцаў Бабруйску. Аўтамабілі, што праязджалі міма, сігналілі. Калі Галіна была каля свайго дому, побач спынілася міліцэйская машына. Міліцыянты папрасілі паказаць дакументы і плакат, пасля чаго Галіна змагла спакойна пайсці дадому.

ММ, belsat.eu

Стужка навінаў