Сілавіка, якога падазраюць у здзеках з казака Гаўрылюка, трымаюць за кратамі


Суд пастанавіў узяць пад варту міліцыянта, які падазраецца ў здзеках над актывістам Майдану Міхаілам Гаўрылюком на вуліцы Грушэўскага ў студзені гэтага года.

Паводле прэс-службы Генеральнай пракуратуры Украіны, сёння Пячэрскі раённы суд Кіева пастанавіў змясціць пад варту міліцыянта, які падазраецца ў перавышэнні паўнамоцтваў, што суправаджалася гвалтам, прычыненнем болю ды ншымі дзеяннямі, якія зневажаюць асабістую годнасць пацярпелага актывіста Майдану Міхаіла Гаўрылюка.

Напярэдадні міліцыянта затрымалі ў Кіеве. Падазраваны перабывае ў ізалятары часовага ўтрымання Галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Кіеве.



У студзені ў інтэрнэце з’явілася відэа з голым збітым мужчынам, з якога здзекаваліся сілавікі, прымушаючы фатаграфавацца на марозе. У канцы відэа мужчына заходзіць у аўтазак, а нехта з праваахоўнікаў дае яму штурхаля.

{movie}”Беркут” здзекуецца з дэманстранта. Асцярожна, страшныя кадры|right|15068{/movie}

Тады ж МУС Украіны папрасіла прабачэння за недапушчальныя дзеянні людзей у міліцэйскай форме, якія фігуруюць у відэа. Паведамлялася, што «па гэтым факце ўжо прызначылі службовае правяранне».

МЯ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў