Ізноў не сышлося. Заробкі ніжэйшыя, кошты ўсцяж растуць


У студзені сярэдні заробак у Беларусі склаў Br 5 млн 320 тыс. Прычым у рэгіёнах людзі атрымалі грошы яшчэ меншыя, чым сярэднія па краіне лічбы. Інфляцыя, у сваю чаргу, толькі за першы месяц года склала больш як 1,5 %.

Цуды беларускай эканомікі на справе выглядаюць так, што заробкі стаяць на месцы ці падаюць, а кошты ўвесь час растуць. Гэтак, у параўнанні са снежнем 2013 сярэдні заробак па краіне за студзень знізіўся на 10 %.
{movie}Ізноў не сышлося. Заробкі ніжэйшыя, кошты ўсцяж растуць |right|15028{/movie}
Эканамісты кажуць, што паніжэнне заробкаў прадказальнае і сезоннае, бо пад канец года звычайна налічваюцца дадатковыя прэміі і бонусы. Тым не менш сярэдні заробак за студзень па Берасцейскай вобласці склаў усяго Br 4 млн 640 тыс., у Віцебскай вобласці – Br 4 млн 750 тыс., у Гарадзенскай і Гомельскай Br 4 млн 700 тыс. і Br 4 млн 900 тыс. адпаведна. Ніводная з абласцей не дасягнула сярэдняга паказніка па Беларусі – Br 5 млн 300 тыс.

Дарэчы, гэты паказнік застаецца нязменны яшчэ з трэцяй дэкады 2013-га. Затое стала працягваюць расці кошты. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, цэны на харчовыя тавары ў студзені ў адносінах да снежня 2013 года выраслі на 2,3 %, на нехарчовыя тавары – на 0,6 %.

Ужо заўтра падаражэнне адбудзецца і сярод малочных вырабаў. З нагоды кампенсацыі падаражэння малочнай сыравіны Міністэрства эканомікі пастанавіла павісіць кошты на высакатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу і малочныя вырабы са смакавымі дадаткамі ды напаўняльнікамі. Кошты падымуцца ад 5 да 9 %.

Напярэдадні са спісу сацыяльна значных тавараў выключылі алей, макароны, крупы і каўбасныя вырабы. Гэта азначае, што кошты на іх таксама будуць расці.

Алег Ражкоў, «Белсат»

Стужка навінаў