Затрымалі падазронага ў падпале 12 аўтамабіляў у Менску


Здарэнне адбылося ўначы 23 лютага ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Аўты гарэлі ў дварах дамоў на вуліцах Адоеўскага, Янкі Маўра, у раёне праспекту Пушкіна. Цалкам згарэў «BMW», іншыя аўтамабілі пашкоджаныя.

Як паведамляе БелаПАН, была распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «наўмыснае пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры». Паводле папярэдніх звестак страты склалі амаль Br 200 млн.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць матывы зламысніка.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў