Калякін пра Майдан: Верх бяруць радыкалы ад апазіцыі і крымінальныя элементы


Старшыня партыя левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін асудзіў дзеянні і ўкраінскай апазіцыі, і ўладаў.



«Сітуацыя выйшла з-пад кантролю ўладаў і лідараў апазіцыі. Яны не кіруюць працэсам. Верх пачынаюць браць не тое, што радыкальна настроеная частка апазіцыі, але і крымінальныя элементы, якія да іх далучыліся, – кажа Сяргей Калякін. – Смерць людзей нельга апраўдаць ніякімі мэтамі. Гэта прыклад таго, калі палітыкі не выконваюць сваіх наўпроставых абавязкаў, выпускаюць сітуацыя з-пад кантролю, не вырашаючы яе палітычнымі метадамі. Дарэчы, і ўлада, і апазіцыя дапусцілі шмат памылак і прапусцілі шмат часу для развязання праблемы – напрыклад, праз рэферэндум у пытанні еўраінтэграцыі ды новыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Сітуацыя выйшла з-пад кантролю, і бал правяць людзі, якія не думаюць палітычнымі катэгорыямі».

У Кіеве пратэстоўцы змагаюцца за датэрміновыя выбары прэзідэнта. 77 загінулых, сотні параненых. Глядзець он-лайн падзеяў тут

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў