Карэспандэнт «Белсату» ў Кіеве: Адчуваецца, што пачалася сапраўдная вайна


Як Майдан рыхтуецца да ночы – праз тэлефон з Кіева распавядае адмысловы карэспандэнт «Белсату» ў Кіеве Алесь Баразенка.

«Адчуваецца, што пачалася сапраўдная вайна. Усе настроеныя вельмі сур’ёзна. Пра гэта кажа тое, што сёння, у дзень жалобы па загінулых учора, ніякіх мерапрыемстваў на Майдане не праводзілі. Усе разумеюць, што кожную хвіліну можа пачацца штурм і могуць быць чарговыя ахвяры», – гаворыць Алесь Баразенка.

{movie}Карэспандэнт «Белсату» ў Кіеве: Адчуваецца, што пачалася сапраўдная вайна|right|14905{/movie}

Паводле яго, Майдан рыхтуецца да ночы: арганізоўваюцца медпункты і пункты выдачы ежы. Пад вечар колькасць людзей значна павялічылася. Да пункту пропуску на Майдан стаяць чэргі.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Глядзіце таксама онлайн і падборку відэатрансляцыяў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў