Як хакеісты менскага «Дынама» фанатак у распранальню водзяць


Заўзятаркі пабывалі ў распранальні «смелых і адчайных хлопцаў».

16 лютага ў межах праекту «Хакей на шпільках» адбылася новая сустрэча з заўзятаркамі хакейнага клубу «Дынама» (Менск).

За паўтары гадзіны фанаткі клубу даведаліся аб правілах хакею, пабывалі ў «святая святых» – распранальні «смелых і адчайных хлопцаў», тэхнічнай зоне. А пасля ў фітнес-зале каманды сустрэліся з гульцамі «Дынама»: брамкаром Дзмітрыем Мільчаковым (№ 40), абаронцам Іллём Казнадзеем (№ 70), нападнікам Збынекам Ірглам (Zbyněk Irgl, № 22) і Аляксандрам Кітаравым (№ 77).
{movie}Праект «Хакей на шпільках» стартаваў у 2012 годзе|right|14842{/movie}
АК, паводле БелаПАН

Стужка навінаў