18 жніўня на дзве гадзіны закрыюць памежны пункт пропуску «Брузгі»


З 9:00 да 11:00 будзе абмежаваны рух усіх транспартных сродкаў у пункце пропуску «Брузгі» на мяжы з Польшчаю, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

«Часовыя нязручнасці звязаныя з перасячэннем дзяржаўнай мяжы ўдзельнікамі 25-ай Экуменічнай Пешай Пілігрымкі з Беластоку праз тэрыторыю Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні камітэту.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў