Генеральным спонсарам менскага «Дынама» сталася расейская кампанія «Газпром экспорт»


Расейская кампанія «Газпром экспорт», якая цяпер пад санкцыямі, сталася генеральным спонсарам менскага хакейнага клубу «Дынама». Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце клубу, аднак афіцыйна пра падпісанне кантракту з кампаніяй і пра ўмовы супрацы не паведамлялі.

Скрыншот: hcdinamo.by

Да расейскага «Газпром экспорт» генеральным спонсарам «Дынама» быў «Беларуськалій», аднак цяпер ён знік са спісу партнёраў. Раней «Беларуськалій» уклаў у «Дынама» каля 100 мільёнаў долараў.

Расейская кампанія «Газпром экспорт» – даччынае прадпрыемства «Газпрома», найбуйнейшага ў свеце экспарцёра прыроднага газу.

Цяпер віцэ-прэзідэнт кампаніі Міхаіл Серада пад санкцыямі Польшчы і ЗША. У верасні 2022 года Польшча наклала санкцыі беспасярэдне на «Газпром экспорт», заявіўшы, што фірма ёсць істотнаю крыніцаю даходаў, якія потым ідуць на вайну супраць Украіны. Раней «Газпром экспорт» быў спонсарам рыжскага «Дынама».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў