Вялікі канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў Варшаве. ОНЛАЙН


Калі не паспелі набыць квіткі – далучайцеся да трансляцыі «Белсату».

У польскай сталіцы 18 траўня пройдзе вялікі канцэрт у гонар 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара гурта «Neuro Dubel». Найлепшыя хіты гурта заспяваюць беларускія выканаўцы альтэрнатыўнай сцэны. Падчас падрыхтоўкі адбыліся невялікія змены – сярод выканаўцаў не будуць прысутнічаць гурт «Зніч» і Lesley Knife («Gods Tower»).

Але заспяваюць наступныя:

  • Lavon Volski
  • Уладзімір Пугач («J:Moрс»)
  • Юрый Стыльскі («Дай Дарогу»)
  • Дзяніс Тарасенка («РСП»)
  • Алесь Дзянісаў («Dzieciuki»)
  • Аляксандр Памідораў
  • «Змяя»
  • Алесь-Францішак Мышкевіч

Канцэрт пачнецца а 19:00 у клубе «Remont», што на вуліцы Варыньскага 12а.

Калі вы не зможаце быць на канцэрце, запрашаем да наўпроставага эфіру на канале «Белсат. Музыка» і ў нашых сацыяльных сетках.

belsat.eu

Стужка навінаў