У Беларусі ўвялі новы збор з грузавікоў на мяжы з Еўразвязам


Савет міністраў Беларусі вызначыў памер збору за заезд і размяшчэнне ў спецыяльным месцы для грузавых аперацыяў або перачэплівання: тры базавыя велічыні, цяпер гэта 120 рублёў. Пастанова тычыцца грузавога транспарту з Еўразвязу.

Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Кабіны польскіх грузавікоў падчас акцыі пратэсту каля аўтамабільнага тэрміналу ў Карошчыне. 9 траўня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Пастанова пра збор уносіць праўкі ў пастанову ад 22 красавіка 2022 года, якой урад забараніў перасоўванне па Беларусі грузавых машынаў і цягачоў, зарэгістраваных у дзяржавах Еўразвязу.

Выключэнне тады зрабілі для гуманітарных і паштовых грузаў, перавозак лекаў і грузаў са спецыяльным дазволам. Каб іншыя грузы маглі перасоўвацца па Беларусі, урад вызначыў пункты для перагрузкі і перачэпкі.

Збор з грузавікоў, зарэгістраваных у Еўразвязе, набудзе моц 22 студзеня, тады ж набудзе моц пастанова Мытнага камітэту пра парадак збору.

Разам з тым, любыя машыны, якія заязджаюць на тэрыторыю Беларусі праз паўночную і заходнюю мяжу, мусяць прайсці платную дэзынфекцыю. Для грузавікоў яна каштуе 95 рублёў, для аўтобусаў – 30 рублёў, для легкавікоў – 2 рублі.

Агляд
Дадатнае сальда вонкавага гандлю Беларусі абрынулася на 85 %
2024.01.12 16:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў