Еўрадэпутаты заклікалі канцлера Нямеччыны перадаць Украіне танкі «Leopard 2»


Дэпутаты Еўрапарламенту лічаць, што ЕЗ павінен павялічыць вайсковую, палітычную і гуманітарную дапамогу Украіне. Таксама ЕЗ павінен умацаваць сваю абарону. Такія тэзісы знайшлі сваё адлюстраванне ў штогадовым дакладзе аб агульнай вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Еўразвязу.

Нямецкі танк Leopard 2 А5. Крыніца: oruzhie.info

Дэпутаты Еўрапарламенту прынялі штогадовы даклад аб агульнай вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі ЕЗ. Дакумент падтрымалі 407 дэпутатаў, 142 устрымаліся і 92 выступілі супраць.

У дакладзе гаворыцца, што аўтакратыі ва ўсім свеце пільна сочаць за рэакцыяй ЕЗ на агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны і гэта будзе моцна ўплываць на іх паводзіны на міжнароднай арэне. Менавіта таму, на думку еўрапаламентарыяў, Еўразвяз павінен зрабіць працэс прыняцця рашэнняў больш гнуткім і эфектыўным.

Акрамя гэтага дэпутаты заклікалі канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца без затрымак паставіць ва Украіну баявыя танкі «Leopard 2», паколькі Украіна мае патрэбу ў ваеннай дапамозе і цяжкім узбраенні для перамогі ў вайне.

Hавiны
Старшыня Еўракамісіі распавяла падрабязнасці пра новыя санкцыі супраць Расеі
2023.01.18 09:55

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў