«Захапіў узровень самаарганізацыі ды баявога духу ўкраінцаў»


Журналіст «Белсату» Усевалад Шлыкаў падзяліўся сваймі ўражаннямі ад пратэстаў у Кіеве.



«Украінцы ўпэўненыя, што ў іх усё атрымаецца. Гэта і ёсць наймацнейшае ўражанне», – адзначыў карэспандэнт. Прычым сам Усевалад зусім не перакананы, што Еўрамайдан пераможа. Сумнеў журналіст тлумачыць падзелам Украіны на прарасейскі Усход і Захад, дзе пануюць моцныя праеўрапейскія настроі. Да таго ж, мяркуе прадстаўнік незалежнага тэлеканалу, сярод пратэстоўцаў няма даверу да лідараў апазіцыі.

{movie}«Захапіў узровень самаарганізацыі ды баявога духу ўкраінцаў» |right|14507{/movie}

Акрамя гэтага ва Украіне ідзе радыкалізацыя настрояў і ўзмацненне агрэсіі як сярод сілавікоў, гэтак і з боку пратэстоўцаў, заўважыў журналіст.



Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў