Раніцай 17 чэрвеня пры рамонтных працах на спарткомплексе «Шахцёр» у Салігорску пацярпелі двое рабочых, адзін з іх загінуў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.
Паводле версіі ведамства, падчас рамонтных працаў зламаўся металічны гідрапад’ёмнік, у выніку перакулілася кабіна. У ёй былі двое рабочых 40 і 56 гадоў. Нягледзячы на тое, што мужчыны былі прышпіленыя тросам і мелі каскі на галовах, яны атрымалі цяжкія траўмы. Іх даставілі ў больніцу, але 56-гадовага жыхара Салігорску выратаваць не ўдалося.
Следчы са спецыялістамі Упраўлення дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Менскай вобласці і інспектарам Дэпартаменту інспекцыі аховы працы праводзяць агляд месца здарэння. Апытваюцца відавочцы, бярэцца ў справу дакументацыя.
Паводле гэтага факту Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэту праводзіцца правяранне і плануюцца экспертныя даследаванні.
Алена Рувіна belsat.eu