Абвастрэнне на ўсходзе Украіны: Сепаратысты абстралялі ліцэй і дзіцячы садок


Раніцай 17 лютага абвастрылася сітуацыя практычна па ўсёй лініі фронту на Данбасе ў Луганскай вобласці Украіны. Паводле агенцтва УНІАН, прарасейскія баевікі ўжываюць цяжкую артылерыю.

Пашкоджаны пры абстрэле дзіцячы садок у Станіцы Луганскай.
Фота: Операція об’єднаних сил / Joint Forces Operation / Facebook

«Першая інфармацыя аб абстрэле прыйшла ў дзве ночы з вёсак Сізае і Балатэннае, раён Станіцы Луганскай, раніцай каля 8 раніцы пачалі паступаць паведамленні аб абстрэлах у іншых сёлах гэтага ж раёну, затым пра абстрэлы ў раёне Папаснай, Трохізбенкі», – распавёў прадстаўнік гуманітарнай місіі Яўген Каплін.

Сепаратысты вялі абстрэл Пясок, не спакойна і на Марыупальскім напрамку. Мірныя жыхары чакаюць у падвалах.

«Абстралялі пасёлак Стары Айдар і Лабачова. Вялікая верагоднасць паўтарэння абстрэлу. Усіх жыхароў Шчасцінскай абшчыны пераканаўча просім не выходзіць на вуліцу, знаходзіцца ў памяшканнях і паблізу ад хованак», – заявілі ў Шчасцінскія чыноўнікі.

Акрамя таго каля 10.25 адбыўся абстрэл з боку часова акупаванай тэрыторыі па населеным пункце Урубаўка, у выніку чаго адзін са снарадаў трапіў у двор мясцовага ліцэю. На момант абстрэлу там былі 30 вучняў і 14 чалавек персаналу.

Пашкоджаны пры абстрэле дзіцячы садок у Станіцы Луганскай.
Фота: Операція об’єднаних сил / Joint Forces Operation / Facebook

Таксама зафіксавана прамое траплянне ў гаспадарчую пабудову аднаго з жылых дамоў, пашкоджаны прыватны дом. Апроч таго, быў перабіты газаправод высокага ціску. Цяпер без газазабеспячэння засталіся 70 кватэр у шматпавярхоўках і 96 прыватных дамоў.

Пры абстрэле Станіцы Луганскай снарады трапілі ў будынак дзіцячага сада. Папярэдне двое чалавек асобы атрымалі кантузіі. Таксама палова населенага пункта засталася без электрасілкавання.

Абноўлена
Лукашэнка заявіў, што можа прызнаць ЛНР і ДНР
2022.02.17 12:28

ПС belsat.eu

Стужка навінаў