Адкрылася выстава «сучаснага Шагала» Ігара Бяспалава


https://youtu.be/noQBSXq-btY
Сучасны Шагал жыве ў Магілёве!

Пераканацца ў гэтым можна было ўчора на адкрыцці выставы «Семіётыка рамантыкі і лірыкі» ў выставачнай зале Музею гісторыі Магілёва. Завуць мастака Ігар Бяспалаў, у горадзе яго добра ведаюць і шануюць, асобныя ягоныя творы – у прыватных калекцыях у ЗША, Нямеччыне, Францыі, Японіі ды іншых краінах.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13636{/movie}
«Непаўторны таленавіты мастак, бясспрэчна, гордасць і нацыянальная каштоўнасць Беларусі. Ягоныя палотны вартыя найлепшых музеяў свету», – гэтак ацаніў працы Бяспалава прысутны на выставе фотамастак Серж Ардэн.

Насычаныя колерам карціны нараджаюцца пад музыку Бетховена, «Pink Floyd» і «The Beatles» ды з удзячнасцю Віцебску, дзе пануе дух Шагала і Малевіча, і дзе Ігар Бяспалаў навучаўся рамяству.

«Там распрацоўвалася авангардная школа, якая паступова пашырылася на Нямеччыну, ідэі ды архітэктурныя ноў-хаў – вытокі ўсяго гэтага ў Віцебску», – працягвае сам мастак.

Паглядзець выставу і натхніцца цёплымі колерамі ў шэры халодны сезон можна да 15 снежня.

Іншыя тэмы: У Каложскай царкве стварылі сваё паштовае аддзяленне і збіраюцца адчыняць музей царкоўных старажытнасцей. Былы кіраўнік лялечнага тэатру ў Гомлі Грыгорый Гольдман выступіў на канцэрце «Тэатр песні аднаго рэжысёра». У менскім клубе «TNT» дэбютаваў гурт «Среди Добрых Людей». Наста Шпакоўская і гурт «Naka» парадавалі канцэртам маскоўскіх аматараў. Гомельскі праект «Kaverin» выклаў другое ў ліку відэа – пра адзіноту.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Глядзі таксама
Каментары