Азараў застанецца


Вярхоўная Рада не падтрымала праекту адстаўкі кіраўніка ўкраінскага ўраду.

Вярхоўная Рада не падтрымала праекту пастановы аб адстаўцы Кабінету Міністраў Украіны. Як перадае УНІАН, за гэтае рашэнне прагаласавалі 186 народных дэпутатаў з 338 зарэгістраваных у сесійнай зале.

Ад Партыі рэгіёнаў за адстаўку ўраду прагаласаваў адзін дэпутат, ад партыі «Батьківщина» – 90, ад партыі УДАР – 42, ад «Свободы» – 36 і 17 пазафракцыйных чальцоў Вярхоўнай Рады.

Для адстаўкі ўраду неабходна 226 галасоў.

{movie}Нагаласавалі 186 “за” 226 патрэбных|right|13598{/movie}

Ініцыятарамі адстаўкі ўкраінскага ўраду сталі прадстаўнікі апазіцыі, якія разам з тысячамі людзей, што цяпер пратэстуюць на вуліцах украінскай сталіцы, патрабуюць змены вонкавапалітычнага вектару краіны на еўрапейскі.

Зараз апазіцыя заклікае мітынгоўцаў ісці ў адміністрацыю прэзідэнта і патрабаваць падпісаць указ аб адстаўцы ўрада. Прэзідэнт тым часам пакінуў краіну і накіраваўся з візітам у Кітай.



Сачыце за падзеямі у Кіеве ТУТ. Усе он-лайны – у адным месцы!

Ю.В. паводле unian.net

Стужка навінаў