Святара забілі двое мужчынаў, якім ён даў прытулак?


Праваахоўнікі затрымалі двух мужчынаў, якіх падазраюць у забойстве праваслаўнага святара ў Смалянах (Віцебская вобласць). Як высветлілася, настаяцель царквы Перамянення Гасподняга айцец Аляксандр Марозаў даў ім прытулак ва ўласным доме.

Паводле версіі следчых, у ноч на 22 лістапада паміж загінулым і пастаяльцамі ўзнік канфлікт, падчас якога Марозаву былі нанесеныя нажавыя раненні, ад якіх святар памёр.

Абодвух мужчынаў затрымалі ў статусе падазроных у крымінальнай справе. Шляхам вывучэння іхных асобаў устанавілі, што падазроныя нідзе не працавалі і не мелі сталага месца жыхарства.

У крымінальнай справе правялі ўсе неабходныя першапачатковыя следчыя дзеянні. Прызначылі шэраг крыміналістычных экспертызаў. Акрамя таго, праведзеныя даследаванні паказалі: падазроныя былі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў