Юрыя Рубцова зноў затрымалі ў новай футболцы


У Гомлі зранку 7 лістапада міліцыянты затрымалі апазіцыянера Юрыя Рубцова ў футболцы з надпісам «За Беларусь без кантрактаў».

Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Прыкладна каля 9:30 Рубцоў выйшаў на галоўную плошчу ў футболцы «За Беларусь без кантрактаў». Яго адвялі ў міліцэйскі аўтобус, дзе перапісалі асабістыя звесткі. Пры гэтым яму прапаноўвалі пакінуць плошчу, падае сайт charter97.org. Рубцова ўрэшце адпусцілі, пасля чаго дзеяч напісаў скаргу на свой ранейшы незаконны арышт.

«Таксама Юры Рубцоў патрабуе ад начальніка Маскоўскага РАУС Менску правесці службовае расследаванне па факце самавольнай канфіскацыі «прадмета адзення, які мае надпісы палітычнага характару», – напісаў Леанід Судаленка ў «Фэйсбуку».

Учора ў Менску Юрыя Рубцова вызвалілі пасля 3 содняў за ўдзел у мітынгу і шэсці ў Курапаты. Суд прызнаў яго вінаватым у «непадпарадкаванні» працаўнікам міліцыі. Праваабаронцы лічаць, што насамрэч гэты арышт – помста за футболку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь».

Пры вызваленні Рубцова міліцыя затрымала 9 чалавек.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў