Жаўнер, даярка, шпіён і каханак – цяпер іх могуць замяніць робаты


«Белсат» склаў ТОП-10 самых цікавых робатаў-памочнікаў.

Робат з чалавечым сэрцам і крывёю

Біянічнага чалавека на імя Франк сабралі з органаў і вузлоў, якія вырабляюцца ў медычных мэтах. У Смітсонаўскім музеі амерыканскага мастацтва ў Вашынгтоне можна было не толькі паслухаць, як б’ецца штучнае сэрца робата, але і ўзяць у яго інтэрв’ю. Што і зрабіла карэспандэнтка Бі-Бі-Сі Раджні Вайд’янатхан (Rajini Vaidyanathan). Франк, між іншым, даволі мілавідны: ягоны твар скапіяваны з доктара Бэртальта Маера (Bertolt Meyer), які працуе ў Цюрыхскім універсітэце. Навуковец распавёў, што галоўнаю мэтаю тут было прадэманстраваць дасягненні біянічнай навукі.

Дарэчы, штучнае сэрца (такое ўжо перасаджваюць пацыентам) ганяе па судзінах Франка штучную кроў. Робат мае лёгкія, пячонку і касу (селязёнку). Да таго, як зрабіць штучны мозг, навукоўцы пакуль не дадумаліся. «Самае дасканалае праграмнае забеспячэнне ў галіне штучнага інтэлекту ўсё адно дае нам даволі тупаватага суразмоўцу, з якім цяжка зносіцца».

Франк на гэтыя словы не пакрыўдзіўся і адказаў на пытанні карэспандэнткі. Сярод іншага, ён прызнаўся, што спадзяецца пазнаёміцца з біянічнаю жанчынай, але для гэтага яму «пакуль бракуе некалькіх важных дэталяў».

{movie}Робат Франк марыць пра біянічную жанчыну|right|13077{/movie}

Секс-робат

Беларускі канструктар Аляксандр Казлоў пачынаў з праектавання прамысловых робатаў, якія былі зусім не падобныя да манекенаў. Пасля стварыў серыю «штучных людзей». Напрыклад, манекена, які ўмее гаварыць і сустракае гасцей у гатэлі. Або працаўніка ДАІ, што вымярае хуткасць аўтаў, якія праязджаюць побач, і калі яна перавышае норму, уздымае ўгару руку з пісталетам.

«Вянцом усёй маёй дзейнасці мог бы стаць секс-робат, – разважае Аляксандр Казлоў. – У выпадку, калі аслабла мужчынская функцыя, стварыць такога сямейнага памочніка, які возьме на сябе частку інтымных функцыяў».

Zrzut ekranu 2013-10-28 o 11.03.54

Жаўнер-кулямётчык

Гусенічнага робата, які з высокаю дакладнасцю страляе з кулямёта на адлегласці да 150 метраў, кампанія «HDT Robotics» прэзентавала на ваеннай базе ў Форт-Бэнінг (ЗША). Іншыя буйныя камерцыйныя вытворцы вайсковых робатаў дэманстравалі ўменне сваіх «падначаленых» манеўраваць па лясістай мясцовасці, перавозіць цяжкія грузы ды дзеяць без чалавека.

Сузаснавальнік кампаніі «5D Robotics» Скот Гарлі (Scott Harley) мяркуе, што ўжо праз дзесяць гадоў на аднаго амерыканскага жаўнера будзе прыходзіцца па дзесяць баявых робатаў, якія змогуць патруляваць ваенныя базы, ваяваць з праціўнікам, выносіць параненых з поля бою і гэтак далей.

{movie}Жаўнеры-робаты (фрагмент праграмы “Dэвайс”)|right|13078{/movie}

Ліквідатары наступстваў аварыі на АЭС

А вось пра гэты дэвайс варта падумаць агітатарам за будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Японскіх навукоўцаў «натхніла» якраз аварыя на Фукусіме. Дзеля ліквідацыі наступстваў кампанія «Cyberdyne» стварыла рабатызаваны гарнітур, пры дапамозе якога можна з лёгкасцю падымаць да 60-ці кілаграмаў. Яго можна выкарыстоўваць у сярэдзіне атамнай станцыі, а таксама пры іншых стыхійных бедствах. Ад гама-выпраменьвання чалавека абараняюць адмысловыя пласціны, апроч гэтага прысутнічаюць сістэма кандыцыянавання і маніторынгу ўсіх жыццёва важных функцыяў арганізму ратавальніка.

Для працы ў надзвычайных умовах стварылі і малагабарытны робат пад назваю «Сакура», які дакрывае клапаны высокага ціску. Прылада здольная перасоўвацца па сходах і паверхнях пад нахілам.

Кампанія «Toshiba» таксама прадэманстравала робата-амфібію, які мае праводзіць розныя аперацыі ды назіранні ў сярэдзіне запоўненага вадою будынку рэактару. Распрацоўнікі спадзяюцца, што гэтыя тэхналогіі дапамогуць зменшыць наступствы разбурэння станцыі ў выніку моцнага землятрусу, які адбыўся ў 2011 годзе.

{movie}Робаты-ліквідатары наступстваў аварыі на АЭС|right|13079{/movie}

Шпіён

Распрацоўка Мэрылэндскага ўніверсітэту робат «R2G2» поўзае з хуткасцю амаль як у сапраўднай змяі. У адрозненне ад іншых змеепадобныя прыладаў, ён выкарыстоўвае спосаб руху, характэрны для кольчатых чарвякоў, што дазваляе яму быць менш прыкметным. Хуткасць руху – прыблізна адна міля за гадзіну, аднак стваральнікі збіраюцца яе павялічыць. Тады робата можна будзе выкарыстоўваць у якасці шпіёна, а таксама ў цесных або вузкіх памяшканнях.

{movie}Робат-шпіён (Фрагмент праграмы “Dэвайс”)|right|13081{/movie}

Калега з офісу

Робаты для дыстанцыйнай працы (кампанія «Suitable Technologies») здольныя не толькі рабіць відэаканферэнцыі, але і з лёгкасцю перамяшчацца па офісе. Арыентавацца ў прасторы дэвайсу дапамагаюць дзве камеры і ажно шэсць мікрафонаў, праз якія добра чуць суразмоўцу нават па-за полем зроку. Адзінае, што не дазваляе сістэме «Beam» пайсці ў серыйную вытворчасць – гэта кошт: $ 16 тыс. за аднаго робата.

{movie}Робат – калега з офіса (Фрагмент праграмы “Dэвайс”)|right|13082{/movie}

Ванька-ўстанька

Перад намі робат, якога можна спачатку раздрукаваць, пасля чаго ён збярэцца сам. Самазбор адбываецца дзякуючы палімерам, якія запамінаюць форму пасля награвання. Надрукаваўшы гэтыя палімеры на падрыхтаваным узоры са згінамі, атрымліваем прыстасаванне, якое самое прымае патрэбную форму.

{movie}Самазборны робат (Фрагмент праграмы “Dэвайс”)|right|13083{/movie}

Птушка

Інжынеры Мэрылэндскага ўніверсітэту выпрабавалі беспілотны лятальны апарат, абсталяваны рухомымі крыламі. У перспектыве з развіццём тэхналогіяў плануюць давесці працягласць палёту робата да параўнальнай з крумкачом.

{movie}Робат-птушка (Фрагмент праграмы “Dэвайс”)|right|13080{/movie}

Рыба

Навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэту штату Мічыган прапаноўваюць рыбу-робата Грэйс, якая можа пераадольваць адлегласць 200 км пад вадою на адным ладунку батарэяў. Распрацоўнікі спадзяюцца, што прыладаю зацікавяцца навукоўцы, якія даследуюць акіяны.

{movie}Робат-рыба (Фрагмент праграмы “Dэвайс”)|right|13084{/movie}

Даярка

Даільны робат «Астранаўт-А3» цікавы тым, што нядаўна праславіўся на ўсю Расею. Ён назаўжды скарыў сэрцы расейскіх журналістаў, якія бралі ўдзел у прапагандысцкім туры па Беларусі. «Даільны робат «Астранаўт-А3» адказвае не толькі за даенне, але і за падачу кармоў і выдаленне гною, – захапляўся журналіст выдання «Красное знамя Севера» ў сваім артыкуле «Про сябров». – Ферма прасторная, памяшканні для кароў утульныя. Самыя яны – сціплыя: пад прыцэлам фотаапаратаў адварочвалі пыскі».

«Далей пераказваю алегарычна, – падхоплівае «Орловская правда». – І пабачыў Бацька, што гэта добра. І сказаў ён: «Ды буду і я вырабляць такіх робатаў». Паклікаў ён да сябе галоўнага менеджара з Галандыі, што валодае патэнтам на выраб такіх робатаў. І купіў у яго ліцэнзію…».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў