Мяняем незалежнасць на каўбасу? Скандальная заява Лукашэнкі (відэа)


Словы кіраўніка краіны, якія маглі б легчы ў аснову абвінавачання ў здрадзе дзяржаве, прагучалі ў прысутнасці прэзідэнтаў Расеі ды Казахстану.

{movie}Лукашэнка: Суверэнітэт – не ікона|right|13027{/movie}

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не трэба асцерагацца перадачы дадатковых паўнамоцтваў на наднацыянальны ўзровень. «Суверэнітэт – не ікона. Усё мае свой кошт. Калі мы хочам жыць лепей, то трэба ад чагосьці адмовіцца, чымсьці ахвяраваць. Галоўнае – гэта дабрабыт людзей», – сказаў кіраўнік краіны падчас паседжання Найвышэйшага еўразійскага эканамічнага савету на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.

Паводле Канстытуцыі, адзіная крыніца ўлады і носьбіт суверэнітэту Беларусі – народ. Закон наўпрост забараняе дзейнасць органаў і прадстаўнікоў улады, скіраваную супраць суверэнітэту Беларусі. За здзяйсненне злачынстваў, скіраваных супраць суверэнітэту, прадугледжваецца крымінальная адказнасць паводле артыкулу 256. Пакаранне – пазбаўленне волі ад 7 да 15 гадоў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў