16-гадовы хлопец абстраляў з пнеўматыкі вокны школы ў Баранавіцкім раёне


Пра інцыдэнт стала вядома пасля таго, як намесніца дырэктара Жамчужанскай сярэдняй школы звярнулася ў міліцыю.

Жанчына паведаміла, што невядомы пашкодзіў 11 шклопакетаў у будынку.

Праваахоўнікі высветлілі, што хуліганства здзейсніў мясцовы жыхар 2000-га года нараджэння. Цяпер ён вучыцца ў Навамышскім дзяржаўным вытворчым ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Юнака затрымалі, пнеўматычны пісталет канфіскавалі. Супраць маладзёна ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражаюць папраўчыя працы, альбо штраф, альбо арышт да 6 месяцаў, альбо пазбаўленне волі да 3 гадоў.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў