На беларускай мяжы пачалі браць грошы за абавязковую дэзынфекцыю транспарту


На пунктах пропуску на беларускай мяжы пачалі браць грошы за дэзынфекцыю транспарту, піша «Smartpress». Адмысловыя станцыі запрацавалі яшчэ 1 верасня, і да 16 верасня паслуга была бясплатнаю.

Дэзынфекцыя транспарту на беларускай мяжы.
Фота: Максім Маліноўскі / Onliner.by

Станцыі дэзынфекцыі маюцца на ўсіх пунктах пропуску на мяжы з Польшчаю, Літвою і Латвіяй. Апрацоўванне абавязаны прайсці ўвесь транспарт, што заязджае ў Беларусь. Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі, і справаю даручана займацца кампаніі «БелГлобалГарант» набліжанага да яго бізнесоўцы Сяргея Цяцерына.

Дэзынфекцыя легкавой машыны каштуе 2 рублі, аўтобуса – 30, цяжкавіка – 95. Аплаціць пакуль можна толькі ў страхаўнікоў і банку на мяжы, хутка плануюць прымаць плацяжы праз ЕРІП і карткай на тэрмінале самаабслугоўвання.

Афіцыйнай мэтаю гэтай абавязковай платнай працэдуры называецца «зніжэнне рызыкі ўвозу на тэрыторыю краіны ўзбуджальнікаў небяспечных інфекцыяў і бактэрыяў».

Hавiны
Абавязковая дэзынфекцыя аўтатранспарту! З 1 верасня – на ўсіх памежных пунктах Беларусі
2023.09.01 18:30

Цяпер у Беларусі бяруць грошы таксама за выезд у суседнія краіны ЕЗ. Гэта называецца «мясцовы збор за мінанне мяжы». Гэта каштуе адну базавую велічыню – цяпер 37 рублёў.

Hавiны
За выезд з Беларусі ў краіны Еўразвязу зноў давядзецца плаціць. Колькі і каму
2023.01.13 21:49

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў