Група Вагнэра ў Беларусі, саміт NATO, Алесь Пушкін. Галоўныя падзеі ў малюнках


Разам з мастаком Дэ Лёс belsat.eu распавядае пра галоўныя падзеі апошніх тыдняў.

Ці здагадаецеся вы, пра што ідзе гаворка, без нашых падказак?

Тры тыдні таму ў Расеі адбыўся вайсковы мяцеж, падчас якога найміты ПВК Вагнэра ледзь не дайшлі да Масквы. Пасля гэтага было абвешчана, што вагнэраўцы і Яўгеній Прыгожын «сыходзяць у Беларусь». Аднак пакуль перспектывы масавага перабазавання мяцежнікаў у Беларусь застаюцца туманнымі, а ў публічнай прасторы на гэты конт распаўсюджваецца шмат супярэчлівай і ненадзейнай інфармацыі. 14 ліпеня Мінабароны Беларусі паведаміла, што інструктара-вагнэраўцы ўжо трэнуюць байцоў тэрытарыяльнай абароны на палігоне пад Асіповічамі.

Аналітыка
Мяцежнікі Шродзінгера. Што цяпер з ПВК Вагнэра і ці сапраўды найміты ўжо ў Беларусі?
2023.07.14 18:54
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што грамадзяне Беларусі, якіх асудзілі за «экстрэмісцкую» дзейнасць, каб не страціць беларускае грамадзянства, могуць вярнуцца ў краіну і адбыць прызначаны тэрмін пакарання.

Каментар
МУС ініцыяваў закон аб пазбаўленні грамадзянства, а цяпер шукае юрыдычнае апраўданне
2023.07.10 21:28
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

На саміце ў Вільні пра Беларусь казалі пераважна ў кантэксце той пагрозы, якую яна цяпер нясе для суседзяў. У выніковай дэкларацыі канстатуецца, што Беларусь працягвае даваць сваю тэрыторыю і інфраструктуру для расейскай агрэсіі супраць Украіны. Альянс заклікае гэта спыніць. Асобна быў зроблены акцэнт на паглыбленні вайсковай інтэграцыі РФ і Беларусі – маецца на ўвазе магчымае размяшчэнне тактычнай ядравай зброі і ПВК Вагнэра.

Аналітыка
Што віленскі саміт NATO азначае для Беларусі
2023.07.13 17:53
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

11 ліпеня не стала мастака Алеся Пушкіна. Ён не дажыў месяц да свайго 58-годдзя. Мастак быў за кратамі паводле абвінавачвання ў «глумленні з дзяржаўных сімвалаў» і «распальванні варожасці». «Белсат» згадвае адну з самых яскравых асобаў сучаснага беларускага мастацтва, аўтара перформансу з гноем ля адміністрацыі прэзідэнта.

Агляд
Мастак, перформер, акцыяніст, палітвязень. Памёр Алесь Пушкін, які нічога не баяўся, акрамя Бога
2023.07.11 19:06
Агляд
У новай Беларусі нават не прыйдзецца змяняць назваў вуліцаў імя Аляксандра Пушкіна
2023.07.12 17:20
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Сустрэча амерыканскага лідара Джо Байдэна з абранай прэзідэнткай Беларусі Святланай Ціханоўскай напрыканцы саміту NATO у Вільні стала нечаканасцю.

Каментар
Класкоўскі: Сустрэча Байдэна з Ціханоўскай дала сігнал краінам Еўразвязу аб важнасці беларускага пытання
2023.07.14 01:21
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў