Расея ці Еўразвяз? Няпросты выбар Украіны


Ці павернецца Украіна канчаткова на Захад? Чым прыйдзецца заплаціць за такую пераарыентацыю, і што нашыя суседзі атрымаюць наўзамен? Пра гэта вядоўца праграмы “Размова Мацкевіча” гутарыць з нацыянальным каардынатарам грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства” Андрэем Ягоравым.

{movie}Расея ці Еўразвяз? Няпросты выбар Украіны (“Размова Мацкевіча”)|right|12816{/movie}

Калі асацыяцыя Украіны з ЕЗ адбудзецца, то яна значна зменіць усю канфігурацыю на ўсходніх межах Еўразвязу і паўплывае на сітуацыю ў рэгіёне. “Рэгіён будзе падзелены на дзве няроўныя часткі: тыя краіны, што імкнуцца да асацыяцыі з ЕЗ, і тыя, што застаюцца ззаду. Перадусім гэта Беларусь і Азербайджан”, – гаворыць госць праграмы.

Тое, што цяпер можна атрымаць ад Мытнага саюзу, – гэта кароткачасовыя энергетычныя субсідыі. Тое, што цяпер могуць атрымаць краіны, – вельмі важна, але не далучаючыся да працэсу збліжэння з Еўразвязам, мы губляем у развіцці. Сёння мы атрымаем троху грошай, але заўтра – губляем будучыню. Калі мы выбіраем толькі бліжэйшую перспектыву, то расплачвацца за гэты выбар давядзецца наступным пакаленням беларусаў”, – падкрэслівае Андрэй Ягораў.

Ці паўстане перад падобным выбарам – паміж Захадам і Усходам – і нашая краіна? Глядзіце “Размову Мацкевіча”!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў