Якая нацыя самая выключная ў свеце?


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў заяву прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы аб выключнай ролі амерыканскай нацыі на міжнароднай арэне. «Вы паглядзіце, да чаго дагаварыліся. Амерыканская нацыя (як гісторык не магу гэтага асэнсаваць, што за нацыя такая) прысвоіла сабе права нейкай выключнасці», – адзначыў кіраўнік Беларусі. Журналісты спыталіся ў жыхароў Менску, якая нацыя, на іхную думку, – выключная.

{movie}Апытанне: Якая нацыя самая выключная ў свеце?|right|12793{/movie}

«Вядома ж, беларуская. Мы – самыя шчырыя, самыя добрыя, самыя адказныя і гасцінныя, самыя энергічныя. Карацей, мы найлепшыя ў свеце».

«Немцы. Яны малойцы. За іхную пунктуальнасць, педантычнасць і патрыятызм».

«Кожная нацыя добрая ў чымсьці. Немцы робяць добрыя машыны, у японцаў – добрая робататэхніка, расейцы – проста добрыя людзі».

«Усе роўныя, няма ніякай выключнай расы. Прэзідэнт сказаў, а ён, як гісторык, ведае, што адной выключнай расе мы ўжо паказалі ў 1945 годзе».

«Сцвярджаць, што хтосьці выключны, – прыкмета вар’яцтва».

«Паводле працаздольнасці – кітайцы, а беларусы – у тройцы, а да пяцёркі дацягнуць Швейцарыя і Нарвегія».

«Кожная жаба сваё балота хваліць».

«Самаю выключнаю нацыяй мусіць быць тая, да якой ты належыш».

Іншыя адказы глядзіце ў відэаматэрыяле.

МЛ, паводле БелаПАН
Відэа БелаПАН

Стужка навінаў