Пасля акцыі са свінымі галовамі затрымалі Паўла Вінаградава


Акцыя з плакатамі ды свінымі галовамі праходзіла на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Яе правялі актывісты “Zмены” моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Як даведаўся «Белсат», Паўла Вінаградава, які пасля заканчэння акцыі паехаў дахаты, затрымалі. Святлана Вінаградава, жонка Паўла, паведаміла нам, што ён знаходзіцца ў Савецкім РУУС разам са сваім бацькам Юрыем, на абодвух сладзены пратакол па артыкуле 23,34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях: парушэнне парадка арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.

« На гэты раз пратэставалі свінкі. У нас шмат хто пратэставаў: былі і цацкі, былі помнікі, а цяпер надышоў час і свінкам праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю. Да таго ж гэта культавая для беларусаў жывёла,» – пракаментаваў Белсату Павал Вінаградаў перад затрыманнем.

{movie}Акцыя “Zмены” са свінымі галовамі на плошчы Коласа|right|12648{/movie}

Сачыце за падзеямі на нашай старонцы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў