Гісторыя беларускага травесці. Рэпартаж.


«Гэта – пераўвасабленне, гэта – проста праца. Ёсць нармальныя адэкватныя людзі. Ёсць гетэрасексуалы з сем’ямі і дзецьмі. Я – такі самы чалавек, як і ўсе, мяне адрознівае толькі тое, што я зарабляю грошы па-іншаму». У праграме «Рэпартэр» – аповед пра тое, як працуе і чым жыве прафесійны беларускі травесці.

{movie}Гісторыя беларускага травесці. Рэпартаж.|right|12361{/movie}

Савецкі паэт, які задаваўся пытаннем «з чаго зробленыя хлопчыкі, а з чаго дзяўчынкі» быў бы моцна здзіўлены тым, што адбываецца сёння. Прафесійны травесці Ліка Мілоўскі некалькі гадоў таму перамог у конкурсе «Міс Дзіва – 2009». З тых часоў ён застаецца амаль самым запатрабаваным артыстам гэтага нетыповага жанру.

«Травесці – гэта яркасць. Мэйк-ап, касцюмы, што зіхацяць. На якія прыемна глядзець. Яны вельмі адрозніваюцца ад жаночых сукенак, яны больш выкрутасістыя. Не ўсім гэта падабаецца. А калі пабачаць, што ты хлопец, могуць і пару словаў табе ў спіну сказаць… блакітны, гей… але я ніколі на гэта не звяртаю ўвагі», – распавядае герой рэпартажу.

У 21 год у Юрыя Казачэнкі выявілі рак. Суддзі конкурсу «Міс Дзіва – 2009» пра гэта не ведалі. Юрыю даводзілася змагацца не толькі з забабонамі і адкрытаю варожасцю некаторых людзей, але і з цяжкаю хваробаю.

Як Юры стаў артыстам-травесці? Як ён жыве і працуе цяпер? Глядзіце ў праграме «Рэпартэр»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў