Што з вучобаю школьніка Колі Лукашэнкі?


Малодшага сына кіраўніка Беларусі Мікалая Лукашэнку ў школе бачылі нячаста. Праз бясконцыя замежныя паездкі з бацькам часу на наведванне школы ў Колі няшмат. Можа, сёлета бацька абярэ для Мікалая хатняе навучанне?

Паводле экспертаў, гэта цалкам магчыма. Выбар формы адукацыі для дзіцяці звычайна залежыць ад сям’і, падкрэсліў палітолаг Алесь Лагвінец.

«Кожная сям’я сама вырашае, якім чынам яна вучыць дзяцей. Ёсць сем’і, якія прымаюць рашэнне аб адукацыі дзяцей дома і, у прынцыпе, такая сітуацыя таксама можа быць. Я ведаю, што ў Амерыцы ёсць сем’і, якія не давяраюць дзяржаўным інстытуцыям і забяспечваюць адпаведную адукацыю дома», – падкрэсліў эксперт.
{movie}Што з вучобай школьніка Колі Лукашэнкі? |right|12289{/movie}
Вакол сям’і Аляксандра Лукашэнкі, на думку адмыслоўцы, склалася не вельмі здаровая сітуацыя. З аднаго боку, малодшы сын бярэ ўдзел у сустрэчах на высокім узроўні, суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас ягоных ваяжаў за мяжу, але, з іншага боку, інфармацыя пра школьнае жыццё Мікалая Лукашэнкі – хаваецца.

Калі ж школьніка няма ў школе, то гэтым выпадкам мусяць зацікавіцца органы апекі ды органы абароны правоў дзяцей. «Але мы ведаем, што Аляксандру Лукашэнку ў Беларусі правы няпісаныя», – адзначыў спадар Лагвінец.

Рэпартаж пра навучанне малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі – у сённяшнім галоўным выданні «Аб’ектыва» а 21:00 у наўпроставай трансляцыі на нашым сайце, а пасля – у закладцы «Аб’ектыў».

КР, МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/4WZvupDE1mk

Глядзі таксама
Каментары