Слонімцы вучаць апазіцыю: Вам трэба бударажыць народ


Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» чарговы раз наведалі адзін з рэгіёнаў краіны. У паездцы ў Слонімскі раён узялі ўдзел прадстаўнікі руху «За Свабоду!», Партыі БНФ і кампаніі «Гавары праўду!». Яны сустрэліся з гараджанамі: рабочымі, прадпрымальнікамі на рынку, наведнікамі паліклінікі ды крамаў.

«Людзей трэба бударажыць, – параіў апазіцыянерам адзін са слонімцаў, – бо дайшлі ўжо да таго, што ў краму ходзім, як у музей… З людзьмі трэба гаварыць, і яны вас пачуюць ды пачнуць думаць і нешта рабіць».

Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў расказаў, што гэта ўжо 17-я паездка ў межах ініцыятывы «Народны рэферэндум», і яна пацвярджае, што Беларусь «аднародная ў пытаннях, якія падымаюць людзі, у іх стане душы, у іхных надзеях і асцярогах».
{movie}Слонімцы вучаць апазіцыю: Вам трэба бударажыць народ|right|11948{/movie}
«Сёння ў Беларусі ўдушлівы час апатыі, і пераадолець яго можна, толькі не забываючы пра людзей, размаўляючы з імі, слухаючы іх», – адзначыў Дзмітрыеў.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч дадаў, што галоўная мэта паездак – выслухаць думкі людзей наконт ідэі правесці рэферэндум, высветліць асноўныя пытанні ды тэмы, якія кранаюць людзей: «Мы бачым, што насамрэч людзі ў сваёй пераважнай большасці пагаджаюцца з тым, што ў краіне патрэбныя сістэмныя змены».

Першы намеснік старшыні руху «За свабоду!» Юрый Губарэвіч таксама адзначыў, што людзі гатовыя да пераменаў і хочуць іх: «Уразіла тое, што ніхто з тых, з кім мы сёння размаўлялі, не прыхільнік сённяшняга рэжыму».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

https://youtu.be/aiV5c7qy6Iw

Глядзі таксама
Каментары