Сяброўства ў NATO ў абмен на частку тэрыторыяў


З заявай аб тым, што Украіна можа атрымаць сяброўства ў NATO ў абмен на перадачу часткі тэрыторыяў Расеі, выступіў кіраўнік канцылярыі генсека NATO Стыян Енсэн.

Уладзімір Зяленскі і Енс Стольтэнбэрг падчас сустрэчы ў Кіеве ў красавіку 2023 года.
Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Гэта можа быць часткай заканчэння вайны ва Украіне. Я не кажу, што гэта павінна быць менавіта так. Але гэта можа быць магчымым рашэннем. Украіна павінна сама вырашаць, калі і на якіх умовах яна хоча весці перамовы», – прыводзіць словы Стыяна Енсэна, начальніка штабу генсека НАТО Енса Стольтэнбэрга, нарвежскае выданне «Verdens Gang».

Пры гэтым выданне адзначае, што сам Стольтэнбэрг не выказваў жадання абмяркоўваць магчымыя рашэнні для Украіны пасля завяршэння расейскага ўварвання. Генеральны сакратар не аднаразова заяўляў пра тое, што час і ўмовы любых перамоваў з Расеяй аб спыненні акупацыі павінна вызначаць Украіна.

Нагадаем, што на пачатку жніўня Украіна і Злучаныя Штаты Амерыкі пачалі перамовы наконт двухбаковага пагаднення аб гарантыях бяспекі для Украіны. Як адзначылі ў Офісе ўкраінскага прэзідэнта, гарантыі бяспекі паспрыяюць узмацненню прагрэсу Украіны на шляху да будучага сяброўства ў ЕЗ і NATO, што застаецца канчатковай мэтай і самай надзейнай гарантыяй бяспекі.

Hавiны
Украіна і ЗША пачалі перамовы аб гарантыях бяспекі
2023.08.04 10:59

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў