Дэпутаты прынялі ў Крымінальны кодэкс папраўкі, што дазволяць судзіць памерлых


Адразу ж у двух чытаннях дэпутаты прынялі праект закону «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу». Папраўкі прапаноўваў генеральны пракурор. Змены дазволяць судзіць памерлых, якіх абвінавачваюць у генацыдзе беларускага народу, піша прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў.
Фота: housegovby / Telegram

Праект зменаў у Крымінальны кодэкс прадугледжвае змену арт. 492, паводле якога стане магчымым вядзенне справы нават у выпадку смерці падазраванай або абвінавачванай асобы. Са злачынстваў, якія, паводле арт. 85, назвалі генацыдам супраць беларускага народу, знятыя тэрміны даўніны.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі праект закону «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу» адразу ж у двух чытаннях. Папраўкі прапаноўваў генеральны пракурор.

Каментар
Навошта ў Беларусі ўводзяць «трупны сінод»? Разважае юрыст
2023.06.14 13:38

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў